06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-1

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

18:00

-0

3 м/с

1004 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

16.09.2017 07:40

5408 просмотров, 1 комментарий

1801 - 1811

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800

ХІХ стагоддзе Надышло ХІХ стагоддзе, якое мае шмат гучных азначэнняў - “стагоддзе жалеза і пары”, “стагоддзе прагрэсу”, “залаты век рускай культуры” і да т.п. Як успрымалі новае стагоддзе жыхары неабдымнай тады Расійскай імперыі, у якую не па сваёй волі трапілі ў XVIII стагоддзі нашыя продкі, апісаў выдатны расійскі гісторык і пісьменнік Натан Эйдэльман у кнізе “Грань веков” (1982). Ён заўважыў: ”Особо торжественной встречи нового столетия ни в 1800-м, ни в 1801-м не происходило (в отличие от 1901-го и – угадываем – 2001-го!). Объясняется, на наш взгляд, это прежде всего тем, что в то время не придавали значения «мелким делениям» – минуте, секунде: у большинства жителей, ложившихся с темнотой, поднимавшихся с рассветом, ни стенных, ни каких других часов не было и в помине. В тех домах, что жили по часам, знали только свое время: в самом деле, как сверить, согласовать стрелки, маятник в столице, на Волге, в Сибири, на Камчатке – ни по радио же?.. Одновременность была в ту пору растянутой; то, что происходило сей час на другом краю планеты, плохо воспринималось как синхронное… К тому же за сто без малого лет еще не везде привыкли считать века от рождества Христова, а не от сотворения мира (дарэчы, у гэтых адносінах Рэч Паспалітая даўно ўжо была часткай Еўропы – В.Л.), год же начинать от Василия Великого (1 января), а не от Семенова дня (1 сентября)… В общем, 200 лет назад Россию не очень занимало, в каком столетии она находится…». ХІХ стагоддзе Орша сустрэла як невялічкі правінцыяльны гарадок, засыпаны снегам пад самыя дахі пачарнелых ад часу хат. Самым цяжкім выпрабаваннем для гараджан (ды і ўсіх жыхароў Беларусі) у новым стагоддзі стала, несумненна, напалеонаўскае нашэсце на Расію ў 1812 годзе. А потым, на больш чым сто гадоў, горад будзе жыць мірнай стваральнай працай. Пасля адмены ў 1861 годзе прыгоннага права пачалі хутчэй развівацца прамысловасць і гандаль. Развіццё горада яшчэ больш паскорылася пасля таго, як праз Оршу прайшла Маскоўска-Брэсцкая чыгунка (1871 г.). Яна, бяспрэчна, шмат у чым вызначыла далейшы лёс нашага горада. Па падліках беларускага гісторыка А. Лютага, Орша напрыканцы ХІХ стагоддзя заняла па прыросту насельніцтва першае места ў Беларусі. Колькасць яго за паўстагоддзе павялічалася ажно на 375%! Сярод навукова-тэхнічных дасягненняў, якія ў ХІХ стагоддзі паўплывалі на жыццё чалавецтва, трэба назваць і вынаходства фатаграфіі. Нагадаю, што першыя фотаздымкі былі зроблены ў 1820-х гадах у Францыі. Нарэшце, у 1839 годзе з’явіўся і сам тэрмін “фатаграфія”. З другой паловы ХІХ стагоддзя фотаздымкі выдатных асобаў Беларусі і Расіі, значных падзей нашай гісторыі ды і звычайныя пейзажныя здымкі даюць магчымасць больш дакладна і ўсебакова адлюстраваць той час. Першыя вядомыя фотаздымкі Оршы, якія ўжо сталі хрэстаматыйнымі, датуюцца канцом ХІХ стагоддзя. Вельмі б хацелася, каб з’явіліся ў друку і невядомыя фотаздымкі, прысвечаныя нашаму гораду і ягоным жыхарам. Магчыма, яны ёсць у сямейных архівах аршанскіх доўгажыхароў або ў іхных родзічаў, якія жывуць за межамі нашай краіны. Пазнаёміць жа з імі ўсіх цікаўных у час Інтэрнэту зусім няцяжка. Свае кароткія агульныя развагі пра ХІХ стагоддзе хочацца завяршыць радкамі з песні “Донской монастырь” вядомага расійскага барда Аляксандра Гарадніцкага:

Под бессонною Москвой,

Под зелёною травой

Спит – и нас не судит

Век, что век закончил свой

Без войны, без мировой,

Без вселенских сует.

І на гэтым, дзякуй, табе, ХІХ стагоддзе. Але, усё па-парадку…

1800-1802 гг. Складзены “Эканамічныя заўвагі да генеральнага межавання Магілёўскай губерні”, у якіх адзначаецца, што ў Оршы “вапнавых печаў чатыры, у якіх выпальваецца вапна да 700 чацвярцей”. Яна становіцца асноўным прадуктам гандлю аршанцаў у іншых гарадах Беларусі, бо вядома, што 2/3 ад агульнага аб’ёму вытворчасці гэтага будаўнічага матэрыялу ішло на экспарт. Нездарма Уладзімір Караткевіч пісаў: “Аршанцы – вапеннікі, на вапне любяцца, на вапне родзяцца і ў вапну кладуцца”.

Адно з месцаў здабычы вапны. Правы бераг Дняпра ў раёне паўночнага канца праспекта Тэкстыльшчыкаў. Фото А.М. Шынкевіча. 2008 г.

1801 г. Адноўлены Аршанскі павет Магілёўскай губерні.

1802-1823 гг. Існавала Беларускае генерал-губернатарства, якое ажыццяўляла адміністрацыйную і ваенную ўладу, у тым ліку, над Оршай.

1802 г., 20 верасня (2 кастрычніка) Створаны Аршанска-Смаленскі дэканат Магілёўскага арцыбіскупства.

1803 г. У Санкт-Пецярбургу выдадзены „Записки путешествия по западным провинциям Российского Государства" акадэміка В.М. Севяргіна, у якіх змешчана апісанне Оршы, якую ён наведаў у 1802 г. Ён адзначыў, што Орша – гэта “няправільны горад з многімі благімі драўлянымі пабудовамі. Мураваныя пабудовы – амаль толька адны казённыя дамы. Рака Дняпро працякае каля самой Оршы, а рэчка Ршыца цячэ пасярэдзіне горада… жыхары – палякі, а служачыя расіяне, але жыды складалі і тут галоўных прамыслоўцаў”. Падчас наведання горада Севяргін налічыў у ім 1570 жыхароў мужчынскага полу, 62 з якіх былі рамеснікамі, 5 казённых пабудоў, 347 драўляных дамоў, 36 крамаў, адзін мураваны будынак і млын. Упрыгожаннем Оршы акадэмік назваў касцёлы, цэрквы і шматлікія манастыры і кляштары, што размясціліся на маляўнічых берагах Дняпра і Аршыцы.

В.М. Севяргін „Записки путешествия по западным провинциям Российского Государства". 1803 г.

1803 г. Ліквідавана Аршанская школа бедных дзяўчат.

1803 г. Над Рагвалодавым каменем, да якога стагоддзямі прыходзілі маліцца мясцовыя жыхары, намаганнямі сялян з навакольных вёсак пабудавана драўляная царква ў імя Св. Барыса і Глеба.

1805 г., 4 ліпеня Нарадзіўся Бартэлемі Лавернь (г. Тулон, Францыя), французскі мастак і літограф. Падчас падарожжа ў 1840 г. зрабіў малюнак “Езуіцкі кляштар ў Оршы”. Памёр у 1871 г.

1805-1813 гг. Магілёўскім епіскапам быў Варлаам Шышацкі (з 1808 г. архіепіскапам Магілёўскім і Віцебскім), які ў 1812 г. з клірам прысягнуў Напалеону.

1805, 28 жніўня У Оршы заснавана архімандрыя.

1808 г. (па іншым звесткам у 1819 г.) Замест драўлянага пабудаваны мураваны касцёл Святога Язэпа кляштара дамініканцаў.

Касцёл Св. Язэпа. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

Касцёл Св. Язэпа пасля рэканструкцыі. Сучаснае фота

1809 г., 13 студзеня Нарадзіўся Міхаіл Барысавіч Чысцякоў (Жыздранскі р-н Калужскай вобл, Расія), рускі педагог, пісьменнік, публіцыст. Працаваў настаўнікам славеснасці ў павятовым вучылішчы ў Оршы (1820 – пачатак 1830-х гг.), актыўны збіральнік беларускага вершаванага і музычнага фальклору. Памёр у 1885 г.

М.Б. Чысцякоў

1809-1826 гг. Аршанскім уніяцкім біскупам быў Андрыян Галаўня.

1809 г. 1 красавіка Нарадзіўся Мікалай Васільевіч Гогаль (г. Вялікія Сарочынцы Міргарадскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна), рускі пісьменнік, драматург, публіцыст, пачынальнік крытычнага рэалізму ў рускай літаратуры. Памёр 4 сакавіка 1852 г. Яго імя насіла Аршанскае 2-класнае вучылішча. Імем Мікалая Гогаля названа вуліца ў Оршы.

М.В. Гогаль. Мастак Ф.А. Молер. 1841 г.

1809 г. Выдадзена “Дарожная карта Расійскай імперыі ўсіх паштовых і прасёлачных шляхоў...”. Згодна ёй галоўнымі шляхамі лічыліся Пецярбургска-Кіеўскі і Маскоўска-Брэсцкі. Абодвы шляхі праходзілі праз Оршу. Паўсюль ставіліся верставыя слупы, якія па ўзору 1805 г. былі драўляныя, квадратнага сячэння, пафарбаваныя чорна-чырвонымі нахільнымі палосамі, мелі вышыню 4,5 аршына (3,2 м) і таблічку з указаннем адлегласці да паштовых станцый.

Стандартны расійскі драўляны верставы слуп пачатку ХІХ ст.

1810 г. Рускія ваенныя маракі – удзельнікі экспедыцыі ў Міжземнае мора спыняліся ў Оршы. Апісанне Оршы зрабіў У.Б. Бранеўскі ў дзённіку „Падарожжа ад Трыеста да Санкт-Пецярбурга ў 1810 годзе”, выдадзеным у Маскве ў 1828 годзе. Ён пісаў: “Орша намнога менш, чым Талачын, і падобна на звычайную вёску з драўлянымі хатамі, пачарнелымі ад часу. Вуліцы не брукаваныя. І ўсё разам прадстаўляе сабой беднасць”.

Тытул кнігі У. Бранеўскага «Путешествие от Триэста до С.-Петербурга в 1810 году». 1828 г.

1811 г. У Оршы пражывала 1954 жыхары.

1811 г., 11 чэрвеня Нарадзіўся Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі (г. Свеабарг, Расія, цяпер Суаменліна, Фінляндыя), рускі літаратурны крытык, публіцыст. Памёр 7 чэрвеня 1848 г. Імем Вісарыёна Бялінскага названы вуліца і завулкі ў Оршы.

В.Р. Бялінскі. Мастак К. Гарбуноў. 1843 г.

1811 г. У Оршы расійскім ваенным камандаваннем заснаваны буйны правіянцкі магазін.

1811 г., восень-зіма Па небу праляцела камета, якая выклікала шмат непрыемных прадчуванняў. “1811 года, жніўня 28-га дня, а 9-й гадзіне на паўночна-заходнім баку з’явілася вялікая камета і стаяла нават да месяца снежня. Таго ж году ў летні час былі на Беларусі вялікія спякоты і дажджоў не было, ад чаго… быў неўраджай на хлеб і дарагоўля на харчовыя рэчы”, – так апісваў стан Магілёўшчыны і краіны напярэдадні выпрабаванняў магілёўскі летапісец ігумен Арэст. “Не да дабра гэтая зорка, – казалі тады ў народзе, – памяце яна зямлю, быць ці то мору, ці то голаду”. Яна як бы стала прадвесніцай страшэннай ваеннай навалы, якая абрынулася на нашу зямлю ў наступным годзе.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1801 - 1811

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение