Савецкі военачальнік, віцэ-адмірал Аляксандар Рыгоравіч Арлоў нарадзіўся ў Оршы ў 1900 годзе ў яўрэйскай сям'і.
Службу А. Арлоў пачынаў матросам Волжскай ваеннай флатыліі. Скончыў вучэльню і Ваенна-марскую акадэмію, служыў на караблях і ў штабах флатоў.
У 1937-1945 гадах быў начальнікаў Галоўнага тэхнічнага ўпраўлення ВМФ. У верасні 1940 года быў старшынём камісіі па прыёмцы заводаў у горадзе Ліепая. У тым жа годзе ён атрымаў званне контр-адмірала. У 1944 годзе яму нададзена званне віцэ-адмірала. Аляксандар Рыгоравіч Арлоў меў рэпутацыю даволі перспектыўнага адмірала. Загінуў у авіацыйнай катастрофе ў красавіку 1945 года, не дажыўшы да перамогі ў Другой сусветнай вайне некалькі тыдняў.
Аляксандар Рыгоравіч Арлоў меў узнагароды: Ордэн Леніна, Ордэн Чырвонай Зоркі, Ордэн Нахімава 1 ступені, Ордэн Чырвонага Знамені.