У абодвух выпадках у крадзяжах падазраюцца раней судзімыя людзі. На Сененшчыне злачынства адбылося 21 мая прыблізна з 17 да 18 гадзін. Злачынца сарваў навясны замок і ў хаце скраў харчы і цыгарэты на суму 165.000 рублёў. Падазраванырабочы 1982 года нараджэння.
На Талачыншчыне крадзёж адбыўся ноччу з 23 на 24 мая. Хлопец 1998 года нараджэння залез у машыну "БМВ-324" і скраў адтуль магнітолу коштам 550.000 рублёў.