Зборнік асабліва цікавы для краязнаўцаў і зацікаўленых жыхароў нашага рэгіёна, бо ў ім апісваецца хада паўстання менавіта ва ўсходніх рэгіёнах краіны.
Поўная назва збоніка: "Паўстанне 1863–1864 гг. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях: Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі". На момант паўстання Орша ўваходзіла ў склад Магілёўскай губерні. А ўся падрыхтоўка да паўстання ў губерніі вялася ў сёння не жылой вёсцы Літванава Дубровенскага раёну.
Да прэзінтацыі была падрыхтавана выстава арыгіналаў найбольш цікавых дакумантаў па гісторыі паўстання з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.