12:00

-2

7 м/с

1006 гПа

15:00

-1

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-2

6 м/с

1003 гПа

Орша, Грамадства

Еўраопт раскалоў супольнасць

29.10.2019 17:13

3790 праглядаў, 0 каментароў

У жорсткіх спрэчках прайшла сустрэча жыхароў Заходняй і чыноўнікаў па пытанні будаўніцтва ў мікрараёне новага Еўраопта

На сход, які адбыўся вечарам 28-га жніўня сабраліся як тыя хто выступае за будаўніцтва крамы Еўраопт на заходняй, так і тыя хто выступае катэгарычна супраць. Ужо да пачатку сустрэчы спрэчкі былі такімі, што было вырашана выклікаць участковага міліцыянта для захавання парадку.

Але спачатку перадгісторыя. У мікрараёне Заходняя, сапраўды, адносна іншых раёнаў горада гандаль развіты слабавата. Людзі звярталіся да выканкаму з просьбамі палепшыць абслугоўванне жыхароў раёна. І выканкам выдзяліў для будаўніцтва невялікай крамы пляцоўку ў двары дома №10 на завулку Дальні, што прадказальна спадабалася далёка не ўсім жыхарам гэтага дому.

Яшчэ перад пачаткам сустрэчы стала зразумела расколатасць мясцовых жыхароў - бліжэй да будучай крамы сталі тыя хто за яе, бліжэй да дому сталі супраціўнікі будаўніцтва. Прадстаўнікі аддзела гандлю і Оршакамгасу, якія прыехалі на сустрэчу аказаліся пасрэдзіне - паміж двума лагерамі. Па-сутнасці сустрэча складалася з таго, што работнікі выканкаму імкнуліся патлумачыць чаму была выбрана гэтая пляцоўка і што гэта не прынясе вялікага дыскамфорту. Прадстаўнік Еўраопта таксама імкнуўся запэўніць, што пад'езд грузавікоў, разгрузка тавару і, нават, паркоўка для пракупнікоў будуць арганізаваны так, што гэта не надта перашкодзіць. Але пагадзіліся з такімі аргумантамі не ўсе праціўнікі будаўніцтва.

Цікава, што ад канчатковага галасавання, напэўна, баючыся прайграць, адмовіліся абодва бакі супернікаў. Пры гэтым па настроі найбольш актыўных праціўнікаў будаўніцтва было заўважна, што здавацца яны не збіраюцца і хочуць пераносу будаўніцтва. Але з пункту гледжання чыноўнікаў і кампаніі Еўрагандаль сітуацыя выглядае такім чынам, што або крама будзе ў гэтым спрэчным месцы, або ўвогуле яе не будзе ў мікрараёне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Еўраопт раскалоў супольнасць

У жорсткіх спрэчках прайшла сустрэча жыхароў Заходняй і чыноўнікаў па пытанні будаўніцтва ў мікрараёне новага Еўраопта

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение