Вядомы пешаходны мост, пра які неаднаразова пісаў наш сайт, сустрэў рабочых. Гэты мост звязвае раён Лясных і Мясакамбінат, цераз чыгунку жыхары Лясных трапляюць на вуліцы Шклоўскую і назад. Яго збудавалі яшчэ ў 1990-я гады з ініцыятывы тагачаснага кіраўніка Мясакамбінату Картошкіна.
Мост доўга служыў людзям, пакуль у траўні ягоны стан не прызналі перадаварыйным. Ужо 1 верасня 2023 году мост зачынілі для праходу людзей праз небяспеку абвалу.
Прайшло больш за год, але ніякіх работ на мосце не вялося. Больш за тое — праектная дакументацыя па яго рамонце не прайшла дзяржаўную экспертызу. Паўстала і іншая праблема — ніхто не праводзіў пра рамонт моста перамоваў з чыгункай, хаця мост месціцца над каляінамі.
20 лістапада на старонцы in_focus_by ў інстаграме з’явіліся тры здымкі. Аўтары допісу сцвярджаюць, што пачаўся дэмантаж мосту. Афіцыйнай інфармацыі з гэтай нагоды, дэмантаж гэта ці рамонт, пакуль няма.