Дзіўная сітуацыя: па краіне дастаткова актыўна вядзецца будаўніцтва, у Оршы будуюць адразу некалькі дамоў, а будаўнікам ад гэтага не лягчэй. Па логіцы, яны павінны былі б шмат зарабляць адносна іншых сфераў дзейнасці, але рэальнасць атрымліваецца іншая.
На днях на сайце электронных аўкцыёнаў з'явіўся будынак, які да нядаўняга часу належыў аршанскаму будаўнічаму трэсту №18. Агромністы будынак выкарыстоўваўся трэстам як арматурна-фармовачны цэх на 6 гектараў агульнай плошчы і знаходзіцца не далёка ад аўтарынка. Па інфармацыі прадаўца, цэх быў арыштаваны ў будаўнікоў за пазыкі, якія акцыянернае таварыства не змагло аплаціць.