У чарговым матчы першынства Беларусі ў Экстралізе ў хакеі з шайбай аршанскі «Лакаматыў» зламіў супраціў баранавіцкага «Авіятара» ў дадатковым пэрыядзе пасля таго, як асноўныя 60 хвілін завяршыліся ўнічыю 1:1. Госці з Баранавічаў адкрылі лік у другім перыядзе. «Чыгуначнікам» удалося зраўняць яго на самым пачатку трэцяга.
Дадатковы пэрыяд працягваўся ўсяго 29 секундаў. Хакеіст аршанцаў Максім Мельнікаў дакладна «пстрыкнуў» па браме гасцей і прымусіў дружыну з Баранавічаў капітуляваць — 2:1!
Пасля гэтай перамогі «Лакаматыў» займае 7-е месца ў турнірнай табліцы рэгулярнага першынства. Яна адстае на 2 пункты ад «Віцебску» і на 2 пункты апярэджвае «Берасце». Агулам у першынстве бяруць удзел 12 каманд.
Наступны свой паядынак «Лакаматыў» правядзе 23 лістапада ў гасцях з «Дынама-Маладэчна». Сустрэча пачнецца, а 13-й гадзіне.