Сустрэча з «Белшынай» была цікавейшай у першай палове, а вось у другой каманды парадкам стаміліся ад спробаў паказаць тэхніку на снегавой корцы, якой пакрыўся аршанскі гарадскі стадыён напярэдадні.
Лік адкрыла «Ворша» дзякуючы трапнаму стрэлу Вераса і аўтаголу шыннікаў. Але бабруйчане зраўнялі лік пасля сумнеўнага свабоднага, прызначанага ў эпізодзе, дзе здавалася, што бабруйскі футбаліст, хутчэй, проста паслізнуўся на снезе, чым быў знесены аршанцам.
У другой палове бабруйчане загналі яшчэ два мячы ў браму гаспадароў. Параза «Воршы» 1:3, сезон завершаны на 10-й пазіцыі.