18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1009 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

03:00

-2

4 м/с

1007 гПа

06:00

-4

5 м/с

1006 гПа

Орша, Грамадства

56 гадоў у чарзе

15.11.2024 13:00

957 праглядаў, 0 каментароў

Ці рэальна атрымаць жыллё па спісе паляпшэння жыллёвых умоваў?

Практыка паляпшэння жыллёвых умоваў за кошт дзяржавы з'явілася яшчэ пры Савецкім Саюзе. У гэтай дзяржаве нельга было мець кватэру ў прыватнай маёмасці - усё дзяржаўнае, адпаведна і купіць кватэру было не магчыма. Таму, калі ўсе кватэры дзяржаўныя, то і даваць кватэры людзям павінна дзяржава. І дзяржава з гэтай задачай не спраўлялася. А ў незалежную Беларусь тая ж задача перайшла, бо ніхто не стаў пераглядаць закон, які і так не можа быць выкананым на 100%.

Тое, што дзяржава не спраўлялася і не спраўляецца з задачай, якую сама ж на сябе ўсклала падцверджвае спіс людзей, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў. Апошні раз гэты спіс па Аршанскім раёне абнаўляўся 1 траўня гэтага года. У гэтай версіі спіса - 9.898. Відавочна, што ў спіс уключаюцца па адным прадстаўніку ад сям'і. Адпаведна, колькасць людзей, якія спадзяюцца на паляпшэнне ўмоваў жылля за кошт дзяржавы можна памнажаць на тры (жонка/муж і хаця б адзін дзіцёнак). Відавочна, што такую колькасць кватэраў раённыя ўлады даць людзям не могуць.

Чаму мы гаворым, што і СССР не спраўляўся з задачай раздаваць кватэры? Бо пад нумарам 1 у спісе ідзе Галіна Альбінаўна Чашэва, якая патрапіла ў спіс яшчэ 25 ліпеня 1968 года (56 гадоў таму!!!!!) і да гэтае пары чакае калі ж дзяржава палепшыць яе жыллёвыя ўмовы. Увогуле з 1968 года ў чарзе па раёне стаяць 3 чалавекі, такая ж колькасць людзей чакае з 1969 года, а з 1970 года чакае сваёй чаргі 2 чалавекі.

У гэтым месяцы гарадскія ўлады засялілі новы дом і палепшылі жыллёвыя ўмовы для некаторых людзей. Гэтых людзей аб'ядноўвае тое, што ўсе яны служаць у міліцыі. Але Галіны Альбінаўны Чашэвай сярод навасёлаў не было.

Дарэчы з усяго спісу ў 9.898 чалавек да развалу СССР у спіс запісаліся і да гэтае пары чакаюць сваёй чаргі 1296 чалавек. А 8.602 чалавекі патрапілі ў спіс ужо ў незалежнай Беларусі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 56 гадоў у чарзе

Ці рэальна атрымаць жыллё па спісе паляпшэння жыллёвых умоваў?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение