Музычны фестываль "Дружба" будзе арганізаваны 1 і 2 жніўня на хутары "Шаблі", які месціцца ў Валожынскім раёне прыкладна ў 100 км ад Менска. Удзел у фестывалі прымуць такія знакамітыя выканаўцы і гурты, як: Дельфин, Ногу свело, Сергей Бабкин, Animal Джаz, Серебряная свадьба, Akute, Без Билета, Botanic Project, Петля пристрастия, Кассиопея, Navi, S৺unduk, :B:N.
Але гэта няпоўны спіс гуртоў, астатнія будуць выбраныя па глядацкіх сімпатыях, прычым галасаванне ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" грае вельмі важную ролю. Прыняць удзел у фестывалі жадаюць і два гурты з Оршы. Гэта "Пані Хіда" і "Argos". За два месяцы да пачатку фестывалю "Пані Хіда" набрала 108 "лайкаў" і 36 рэпостаў. "Argos" сабраў 19 "лайкаў" ды 5 рэпостаў.
Спасылкі.
Па гэтых жа спасылках вы можаце праслухаць некалькі кампазіцый у выкананні гуртоў.