Двое прыяцеляў селі ў дызель Орша-Магілёў у нашым горадзе. Хаця было яшчэ каля 10 гадзін раніцы. А сябры былі ўжо моцна п'яныя. Адзін адразу заваліўся спаць на вольную лаўку, а другому захацелася рамантыкі і жаночай увагі.
На сваю бяду побач аказалася 32-гадовая жанчына - яна і стала аб'ектам заляцанняў 54-гадовага п'янога казановы. Але рамантыкі не атрымалася. Як гаворыцца, "ад кахання да нянавісці адзін крок". Пакрыўджаны адмовай кавалер накінуўся на жанчыну з кулакамі, парваў ёй вопратку. Невядома чым бы скончыўся інцыдэнт, калі б не іншыя пасажыры - яны скруцілі мужыка і ў Шклове здалі ў міліцыю. Заведзена крымінальная справа за хуліганства.