Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС дом быў ужо моцна ахоплены агнём, адбылося абвальванне даху і стольнага перакрыцці.
58-гадовы гаспадар жылля, інвалід трэцяй групы, пражываў адзін, на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў доме. Падчас тушэння пажару на печы ў пакоі ратавальнікамі знойдзены яго труп.
Агнём у доме знішчаны дах, стольнае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены. Па гэтым факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём.