Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны былі знойдзены недалёка ад прыватнага жылога дома і будынка былой бальніцы ў завулку Далёкі райцэнтра. Будаўнікі падчас правядзення земляных работ на глыбіні каля 1,5 м зачапілі экскаватарам старую скрыню, з якой высыпалася некалькі гранат. Аб сваёй знаходцы яны паведамілі ў міліцыю.
На месца здарэння акрамя праваахоўнікаў прыбылі сапёры в / ч 5524 унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. У траншэі імі было выяўлена 39 ручных гранат часоў вайны. Боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.