Мы ўжо пісалі, што ўначы 22 снежня стала вядома аб узгаранні дома ў вёсцы Стрыгі, Сенненскага раёна.
Гаспадар, 1959 года нараджэння, пражываў разам з жанчынай. Сужыцелька на момант узнікнення пажару знаходзілася ў доме, выявіла ўзгаранне, паспрабавала самастойна патушыць агонь, але не справілася. Суседзі выклікалі МНС, хуткую медыцынскую дапамогу. Медработнікі, пасля агляду жанчыны, даставілі яе ў Віцебскую абласную клінічную лякарню з апёкамі ніжніх канечнасцяў
У выніку пажару ў доме знішчаны дах, пашкоджаныя стольнае перакрыцце, сцены і маёмасць.
Разгляданая версія ўзнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні сужыцелькі гаспадара дома. Паведамляе прэс-служба МНС.