18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1009 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

03:00

-2

4 м/с

1007 гПа

06:00

-4

5 м/с

1006 гПа

Рэгіён, Здарэнні

80 тон грушаў

21.11.2024 20:30

577 праглядаў, 0 каментароў

Па дакументах садавіну везлі ў Воршу, але насамрэч...

За тыдзень беларускія мытнікі спынілі незаконнае транспартаванне ў Расею агулам 80 тон грушаў польскага паходжання. Агульны кошт тавару склаў 570 тысяч беларускіх рублёў.

Чатыры грузавікі з грушамі былі спынены паблізу беларуска-расейскай мяжы віцебскімі і гомельскімі мытнікамі, а таксама супрацоўнікамі Аператыўнай мытні пры правядзенні адмысловых мерапрыемстваў.

Прадукцыю перавозілі без неабходных таварасуправаджальных дакументаў і сертыфікатаў, якія пацвярджаюць яе бяспеку, паведамляе прэс-служба мытні.

Супрацоўнікі Аператыўнай мытні выявілі, што адзін з грузавікоў накіроўваўся ад беларуска-польскай мяжы на беларускіх рэгістрацыйных нумарах, якія ў Віцебску замянілі на расейскія.

У дакументах, па якіх кіроўца ўвозіў тавар праз мытную мяжу, месцам разгрузкі грушаў значылася Ворша. Аўтамабіль жа ішоў зусім у іншым напрамку.

Аператыўная мытня распачала адміністрацыйны працэс па арт. 13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь, а ў Віцебскае абласное ДАІ перададзены матэрыялы па парушэнні, прадугледжаным ч. 6 ст. 18.11 КаАП Рэспублікі Беларусь.

За парушэнне парадку транспартавання садавіны да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягнуты і астатнія перавознікі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 80 тон грушаў

Па дакументах садавіну везлі ў Воршу, але насамрэч...

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение