Пажар адбыўся на вуліцы Транспартнай, якая знаходзіцца ў раёне Лясных бліжэй да Мясакамбінату. Нажаль пажар аказаўся трагічным. Труп 50-гадовага мужчыны ратавальнікі, пасля тушэння пажару, знайшлі седзячым у крэсле ў выгарэўшым пакоі прыватнага дома.
Падобна на тое, што мужчына закурыў і з цыгарэтай заснуў проста ў крэсла. А выпаўшая з рук цыгарэта і зрабіла сваю трагічную справу, не даўшы мужчыне прачнуцца.