18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1009 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

03:00

-2

4 м/с

1007 гПа

06:00

-4

5 м/с

1006 гПа

Орша, Здарэнні

Ізноў ашуканцы

15.11.2024 15:06

803 прагляду, 0 каментароў

Цяпер ахвярамі сталі аўтаўладальнікі.

Ашуканцы па-ранейшаму карыстаюцца даверлівасьцю грамадзян. У стужцы Інстаграм ёсць мноства рэкламных аб’яў аб акцыях або гандлёвых прапаноў. З надыходам першых халадоў ашуканцы перапрафілявалі свае інтэрнет-старонкі на магазіны па продажы аўтамабільных шын, паведамілі ў міліцыі.

Двое аршанцаў ужо ашуканыя. Жыхары Воршы ўступілі ў перапіску з прадстаўніком ілжэкрамы, выбралі патрэбны тавар, дамовіліся з прадаўцом аб унясенні перадаплаты ў памеры 50%. Адзін мужчына на рахунак ашуканцаў перавёў 180 рублёў, а другі — 350 рублёў.

Калі надышоў тэрмін дастаўкі, ніхто з пакупнікоў абяцаны тавар не атрымаў, а прадавец перастаў выходзіць на сувязь і заблакаваў сваіх пакупнікоў.

Ашуканцы выкарыстоўваюць старонкі з накручанымі падпісчыкамі і толькі станоўчымі водгукамі. Завабліваюць патэнцыйных ахвяр выгаднымі коштамі, якія відавочна не адпавядаюць афіцыйным.

Пры куплі тавараў у інтэрнэце важна пераканацца ў сапраўднасці прадаўца, удакладніць яго тэлефон і юрыдычны адрас, адрас крамы або вытворчасці, патэлефанаваць па ўказаным тэлефоне, праверыць звесткі на сайце Kartoteka.by. Ні ў якім разе нельга пераводзіць перадаплату неправераным прадаўцам. Будзьце пільныя і не давярайце сумнеўнай інфармацыі, просяць сілавікі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ізноў ашуканцы

Цяпер ахвярамі сталі аўтаўладальнікі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение