18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1009 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

03:00

-2

4 м/с

1007 гПа

06:00

-4

5 м/с

1006 гПа

Орша, Здарэнні

Справа за паліва

21.11.2024 18:26

607 праглядаў, 0 каментароў

За нелегальны гандаль бензінам і саляркай — суд.

У эканамічным судзе Віцебскай вобласці разглядалі справу, распачатую супраць жыхара Талачынскага раёна, якога злавілі за гандлем расейскімі бензінам і саляркай.

У верасні ў Воршы мужчыну на аўтамабілі спынілі супрацоўнікі ДАІ. Яны вырашылі, што машына падазроная і правялі агляд кузава. Там і знайшлі «левае» паліва. У кузаве былі знойдзены 300 літраў дызельнага паліва і 250 літраў бензіну ў 32 ёмістасцях.

Суд высветліў, што ў перыяд са снежня 2023 года па верасень 2024 года мужчына ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі. Ён купляў на тэрыторыі Расеі дызельнае паліва і бензін, а потым іх прадаваў у расцэнцы 2 рублі за 1 літр жыхарам Беларусі на тэрыторыі Талачынскага і Аршанскага раёнаў.

На судзе жыхар Талачынскага раёна прызнаў сваю віну цалкам.

Разгледзеўшы матэрыялы справы, суд прыйшоў да высновы аб наяўнасці ў дзеяннях грамадзяніна Б. складу правапарушэння, прадугледжанага часткай 2 артыкула 13.3 КаАП.

У выніку нелегельнага прадпрымальніка аштрафавалі на 200 рублёў і канфіскавалі ў яго арыштаванае пры затрыманні паліва.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Справа за паліва

За нелегальны гандаль бензінам і саляркай — суд.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение