За некалькі дзён да свята Новага года ў Оршы быў пажар на прыватным прадпрыемстве. 28-га снежня ў 22:22 паступіла паведамленне аб пажары ў будынку дрэваапрацоўчай вытворчасці па вуліцы 1-га Мая ў Оршы. Агонь, які ўзнік у будынку, пашкодзіў маёмасць, закурыў сцены і столь. Прычына пажару высвятляецца.
Пасля наступлення 2020-га года надзвычайнае здарэнне было 2-га студзеня. У ноч, у 3:55 паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Барсукі Аршанскага раёна. У выніку пажару ў доме знішчаны дах, перакрыцце столі, маёмасць, пашкоджаны сцены. Знішчана адрына. Прычына пажару высвятляецца.