Аршанцы атрымалі 3 і 4 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову за інцыдэнт са стральбой, які адбыўся 17 чэрвеня 2019 года. На віцебскіх вуліцах пасварыліся дзве кампаніі моладзі. Адна з іх ехала на Volkswagen Passat, а іншая — на «ВАЗ-21074».
Было ўстаноўлена, што кампанія на "Фольксвагене" ехала з Оршы. Ужо ў Віцебску падчас прыпынку на светлафоры здарыўся слоўны канфлікт з пасажырамі аўтамабіля ВАЗ, дзе акрамя кіроўцы ў знаходзіліся яшчэ тры хлопцы і дзяўчына. Пачалася язда навыперадкі, быццам у GTA. Пасля чаго аршанская кампанія стала абстрэльваць супернікаў з пнеўматычных пісталетаў. Быў паранены кіроўца "ВАЗ", а яго машына моцна абстраляная. Стралкі спрабавалі схавацца. Аднак на месца быў выкліканы нарад міліцыі, які неўзабаве і затрымаў злачынцаў, не даўшы ім схавацца.
Па выніках расследавання абвінавачванне ў асабліва злосным хуліганстве было прад'яўлена двум пасажырам Volkswagen. Суд прызнаў абодвух стралкоў вінаватымі і на падставе часткі 3 артыкула 339 КК прысудзіў аднаго да 3, а другога да 4 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе старшы памочнік пракурора Віцебска Сяргей Маслоўскі. Апеляцыю на рашэнне суда маладыя людзі падаваць не сталі.