15:00

-0

4 м/с

997 гПа

18:00

+0

4 м/с

997 гПа

21:00

+1

5 м/с

997 гПа

00:00

+1

6 м/с

997 гПа

03:00

+1

6 м/с

997 гПа

Орша, Здарэнні

Злодзей захацеў уласны салон

11.02.2020 19:21

3078 праглядаў, 0 каментароў

У аршанскага татуіроўшчыка скралі працоўныя прылады.

Суседка зладзіла ў кватэры аршанца вечарыну, а адзін з гасцей пасля застолля панёс дзве тату-машынкі. Ноччу 9 лютага ў міліцыю Оршы звярнуўся мясцовы жыхар, які заявіў пра крадзеж з яго кватэры двух прылад для набівання татуіровак і расходных матэрыялаў да іх агульным коштам каля 500 даляраў. Аднак міліцыя не выявіла слядоў узлому, таму стала высвятляць. Версіяй стала тое, што злодзеем быў хтосьці знаёмы, адзін з гасцей дома.

Як аказалася, у пачатку студзеня мужчына пераехаў да сваёй знаёмай у іншы горад, а за кватэрай папрасіў прыглядаць маці. Праз некаторы час жанчына стамілася штодня выгульваць сабаку сына і папрасіла прыглядзець за ёй суседку, паведамляе прэс-служба МУС. Маладая дзяўчына скарысталася парадавалася свабоднай жылплошчы і зладзіла ў суседскай кватэры вечарыну, на якую запрасіла сваіх сяброў. Кампанія гуляла двое сутак, пасля чаго і прапалі інструменты. Праз некаторы час міліцыі ўдалося высветліць, што машынкі для татуявання забраў 25-гадовы хлопец, які хацеў адкрыць тату-салон. У дачыненні да маладога чалавека распачалі крымінальную справу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Злодзей захацеў уласны салон

У аршанскага татуіроўшчыка скралі працоўныя прылады.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение