Сёлета рок-фестываль "Нашествие" адбудзецца ў расейскім мястэчку Бальшое Завідава з 4 па 6 ліпеня. На гэты раз на ім выступяць "Машина времени", "Ляпис Трубецкой", "Мельница", "Кипелов", "Княzz", "Би-2", "Ундервуд" і іншыя калектывы.
З Магілёва на фестываль адпраўляецца аўтобус Neoplan з кандыцыянерам і TV-DVD, які па дарозе забярэ жыхароў Менска і Оршы. Па ўсіх пытаннях арганізатары туру прапануюць звяртацца па тэлефоне +375 297 882 882 або ў спецыяльную суполку "УКантакце". Кошт паездкі $ 80. Запісацца на тур можна і тут.