Кольны стол пад назвай "Актуальныя пытанні ваеннай гісторыі сярэднявечча і ранняга Новага часу: да 500-годдзя Аршанскай бітвы" рыхтуе кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў. Распачнецца мерапрыемства 25 верасня а 10-00.
Паводле праграмы плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
- Крыніцы і гістарыяграфія аб перамозе ў бітве пад Оршай 8 верасня 1514 г.;
- Палкаводцы, палітыкі, святыя: род князёў Астрожскіх у гісторыі і культуры Беларусі;
- Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага на сумежжы Сярэднявечча і ранняга Новага часу;
- Дыпламатыя і вайна як фактары развіцця палітычнай культуры ў Беларусі ў XV-XVI стагоддзях;
- Гістарыяграфічная традыцыя шанавання юбілейных гістарычных дат у XIX - XXI стагоддзях.
Да ўдзелу запрашаюцца як навукоўцы і студэнты, так і проста зацікаўленыя людзі. Заяўкі на ўдзел просяць дасылаць на электронны адрас: [email protected]