21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Палітыка

Катаванні ў аршанскім ІЧУ

13.08.2020 17:10

4558 праглядаў, 2 каментара

Людзі якіх выпусцілі пасля акцыяў пратэсту распавядаюць жудасныя гісторыі пра збіццё і катаванні

Сяргей Мерненка быў затрыманы яшчэ пасля Ланцуга Салідарнасці, які ў Оршы прайшоў 19 ліпеня. сяргей атрымаў свае суткі, але як і многія ў тыя дні да канца іх не даседзеў - быў адпушчаны. Але ў першы дзень датэрміновага галасавання - у аўторак 4 жніўня - яго схапілі людзі ў цывільным проста на вуліцы каля помніка афганцам. Так ён ізноў апынуўся ў ІЧУ дзе і знаходзіўся да 12 чысла.

Значную частку свайго другога тэрміну Сяргей правёў у карцары. Праўда, у гэтым быў і плюс: дзверы ў карцар не зачыняліся плотна і можна было чуць што адбываецца ва ўсім будынку. Да асноўнага дня галасавання ўсё было даволі спакойна, але ў ноч з 8 на 9-е жніўня было складана заснуць - міліцыянты ноччу адпрацоўвалі прыёмы разгона людзей і збіцця затрыманых. А 9-га пачаліся затрыманні. Карцар вызвалілі - Сяргея перавялі ў звычайную камеру. Ён сцвярджае, што вечарам 9-га жніўня ён чуў як прывозілі новых затрыманых і прывозілі вельмі шмат, дакладна больш за сотню. Некаторых збівалі, але гэта былі яшчэ кветачкі.

На наступны дзень збіваць пачалі неверагодна жорстка. тых каго прывозілі вечарам 10-га білі на вуліцах, а потым дадаткова збівалі ў ІЧУ. Да іх у камеру закінулі хлопца з Дуброўна, які прыехаў з сябрамі ў Оршу, каб патусавацца, але разам з іншымі дубровенцамі быз збіты і патрапіў у ІЧУ. У яго ад болі быў скрыўлены твар, яму моцна білі па баках, па нырках. Хлопец ледзь мог гаварыць. Канешне сукамернікі далі пабітаму лепшы ложак, але легчы ён так і не змог - калі клаўся усё цела балела. Спаў ён седзячы і абапершыся на стол.

Наступную ноч камера не заснула ўвогуле - усю ноч новых прывезеных збівалі, гучалі крыкі і стогны. Час ад часу перападала і тым хто патрапіў у ІЧУ раней. Поздняй ноччу міліцыянты зусім азвярэлі і пачалося не збіццё, а рэальнае катаванне. Людзей паставілі на калені і прымушалі спяваць дзяржаўны - тых хто кепска спяваў збівалі.

Большасць людзей паступіўшых з 11 на 12 былі збітыя і, нават, пакалечаныя.

На пытанне хто гэтыя міліцыянты якія збіваюць людзей? Сяргей адказвае: на вуліцы збіваюць і затрымліваюць, бачна, мясцовыя, але ў ІЧУ збіваюць і катуюць аднекуль прыехаўшыя міліцыянты навучаныя менавіта збіваць людзей. Бо б'юць неверагодна моцна і прафесійна, ведаючы балевыя прыёмы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Катаванні ў аршанскім ІЧУ

Людзі якіх выпусцілі пасля акцыяў пратэсту распавядаюць жудасныя гісторыі пра збіццё і катаванні

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение