Краязнаўца і рэжысёр кароткаметражных дакументальных фільмаў Эдуард Навагонскі даслаў свае работы на конкурсную прагарму кінафестывалю "Киноглаз". Фестываль арганізаваны Адміністрацыяй Серпухаўскага раёну і медыяхолдынгам "ОКА-ФМ". Паказ і ацэнкі стужкам будуць выстаўляцца па 9 намінацыях. У 6 намінацыях пераможца вызначаецца прафесійным журы, якое складаецца з экспертаў у адпаведных галінах. Адна намінацыя аддадзена моладзеваму журы ў складзе прадстаўнікоў моладзевых грамадскіх арганізацый. Яшчэ адзін прыз уручыць "грамадскае журы" з ліку прадстаўнікоў мясцовых грамадскіх арганізацый і выканаўчай ўлады Серпухаўскага раёну. І адзін прыз вызначыць "народнае журы". У якасці прадстаўніка народнага журы можа выступіць любы карыстальнік сацыяльных сетак "youtube" і "Укантакце". Для таго каб падтрымаць упадабаны фільм варта пакінуць лайк праз любую з названых сац.сетак.
Агулам Эдурард Навагонскі даслаў на фестываль 8 фільмаў: