5 ліпеня Александрыя расчыніла свае дзверы для гасцей маштабнага фэсту "Александрыя збірае сяброў".
Акунуцца ў святочную атмасферу, наведаць выставу-кірмаш народных промыслаў і рамёстваў, паглядзець выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці, а таксама канцэрт зорак беларускай і замежнай эстрады прыехалі госці з розных куткоў Беларусі. Да месца правядзення фестывалю ўсіх жадаючых падвозілі арганізаваныя аўтобусы.
У гэты вечар са сцэны прагучалі віншаванні кіраўніка дзяржавы А. Р. Лукашэнка і зорак і груп эстрады: А.Немо, И.Дорофеевой, И.Афанасьевой, А.Приходько, Н.Бабкінай, групы «Іванушкі International».
Як толькі сцямнела на процілеглым беразе Дняпра запалілі святочныя вогнішчы. Лікуючы натоўп парадавалі яркі феерверк і лазер-шоў.