Праўда на прэзінтацыі аўтар не стаў распавядаць пра кнігу, аргументуючы гэта тым, што кнігі варта чытаць, а не гаварыць пра іх. Замест гэтага прафесар Тарас распавёў пра дзейнасць Інстытута Беларускай гісторыі і культуры навуковым сакаратаром якога з'яўляецца. Інстытут створаны для папулярызацыі гісторыі і культуры і зарэгістраваны ў сталіцы Латвіі Рызе, хаця працуе ў Беларусі і для Беларусі. Ідэя стварэння такой гарамадскай арганізацыі з'явілася адразу ў некалькіх інтузіастаў якія перакананыя, што папулярызаваць кульутру павінна не толькі дзяржава. Любы чалавек можа працаваць на карысць роднай культуры і папулярызоўваць родную гісторыю.
Па словах Анатоля Тараса, у некаторых равітых краінах (ЗША, Германія, Японія, Нідэраланды) увогуле няма міністэрстваў культуры, але пры гэтым ёсць мацнейшая культура, а грамадзяне краіны добра ведаюць гісторыю сваёй краіны.
Асноўная дзейнасць інстытута ідзе ў сямі кірунках:
1. выданне кнігаў серыі "Невядомая гісторыя". У гэтай серыі выдаюцца кнігі "не з Маскоўскага, а з Мінскага пункту гледжання" і на тыя тэмы якія ранеё не маглі быць агучаныя з-за ідэалагічных прычынаў.
2. выданне альманаху "Дзяды", які з'яўляецца інтэлектуальным дайжэстам і знаёміць чытача як з перакладамі, так і з артыкуламі напісанымі адмыслова для "Дзядоў".
3. Выданне брашураў "100 выдатных дзеячоў" - біяграфіі дзеячоў Беларусі 19-20 стагоддзяў.
4. Правядзенне міждысцыплінарных гуманітарных канферэнцыяў
5. Сустрэчы з людзьмі ў рэгіёнах
6. Работа над 4 інтэрнэт-сайтамі прысвечанымі актуальным пытанням нашай краіны
7. І дзейнасць філіяльнай арганізацыі "Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава ластоўскага". таварыства дадаткова выдае часопіс "Запісы". Рыхтуецца асобны выпуск прысвечаны Бітве пад Оршай.