У Аршанскую міліцыю звярнулася жанчына 1990 года нараджэння. Паяе словах невядомы ёй мужчына зламаў дзверы, адкрыта ўвайшоў у яе дом і скраў харчы, вопратку, біжутэрыю. Злачынца паспрабаваў схавацца, але быў затрыманы супрацоўнікамі дэпартаменту "Ахова". Скрадзеная знойдзена. У злачынстве падазраецца непрацуючы аршанец 1968 года нараджэння.
Учора днём у Дуброўна загарэўся аўтамабіль Пежо. Вагнём знішчаны маторны адсек. Прычына пажару пакуль што не высветлена.