У панядзелак 14 ліпеня у вёсцы Запруддзе Талачынскага раёну загарэўся камбаін маркі "Палессе". Пажар адбыўся прсота ў полі пад час нарыхтоўкі кармоў. У машыны пашкоджаны маторны адсек і кабіна кіроўцы. Прычына пажару высвятляецца, належаў ён "Талачынскаму райаграсэрвісу".
У ноч з аўторка на сераду, а палове на трэцюю гадзіну пажар адбыўся ў мястэчку Райцы па вуліцы Усходняя 1. Гэты пажар жылога дому ледзь не скончыўся трагедыяй. на шчасце, гаспадыня дому 1967 году нараджэння ў гэтую ноч спала не моцна і таму самастойна змагла прачнуцца, пачуўшы пах дыму. Гарэла канапа. Жанчына паспрабавала самастойна патушыць пажар, але не справілася. Тады гаспадыня паспрабавала пабудзіць мужа, які спаў у суседнім пакоі, але адчыніўшы дзверы ў той пакой напоўніла ўсю хату дымам і не змагла прайсці да гаспадара дому.
На шчасце, пажарныя паспелі своечасова, зайшоўшы ў дом праз дым тры супрацоўнікі МНС, знайшлі мужчыну і вынеслі яго. Пасля агляду хуткай дапамогі мужчына 1966 года нараджэння ад шпіталізацыі адмовіўся. Прычына пажару - паленне мужчыны ў не цвярозым стане.
У тую ж ноч апоўначы ў вёсцы Падбярэззе загарэлася лазня 6х6 метраў. Знішчаны вагнём столь, пашкоджаны сцены. Прычына пажару высвятляецца.