Бартосік ужо даўно вядомы аршанцам як бард і празаік. Але ў гэты раз ён прэзентаваў не кепскі сюрпрыз. Калі першая частка канцэрта, якую мы паказалі вам раней, была прысвечана Бартосіку ўжо вядомаму нам, то ў другой частцы, Зміцер паказаў сябе з зусім іншага боку. Бартосік паказаў сябе як сем’яніні і бацька вельмі таленавітых дзяцей.
Вось другая частка канцэрту і была прысвечана сямейным спевам. Прапануем вам паглядзець другую частку канцэрту і нагадваем, што першую частку вы можаце пабачыць тут.