Хаця альбом і прысвечаны падзеям беларускім, атрымаўся ён даволі інтэрнацыянальным. Вокладка аформленая ў японскім стыле. Назва адной з песняў (без словаў) напісаная на літоўскай мове, а некалькі песень выдадзеныя на расейскай мове (з яе ў свой час Андрэй Мельнікаў і пачынаў пісаць).
На гэты раз Мельнікаў акрамя гітары дадаў яшчэ і акардэон. Але апісваць музычныя якасці альбома мы не будзем — справа выключна індывідуальная і прапануем вам самім паслухаць яго тут.