Як і прагназавалі сіноптыкі, сёняшні вецер вельмі моцны ды яшчэ і з парывамі. Вецер настолькі моцны — асабліва з раніцы — што мог збіць чалавека з ног. Але на трасе М1 у Аршанскім раёне вецер здзьмуў з дарогі цэлы грузавік — пра гэта паведаміла абласное ДАІ. Кіроўцу пашанцавала, што міма праязжаў патруль аўтаінспекцыі, які і выклікаў дарожную тэхніку, каб выцягнуць машыну.
Гэта не адзінае за дзень здарэнне з грузавікамі. Наколькі нам вядома, яшчэ адна непрыемнасць адбылася з кіроўцам грузавіка пад Абольцамі ў Талачынскім раёне. Тут грузавік проста застраў у снезе і давялося выклікаць МНС, каб працягнуць рух і не замерзнуць.