Кватэра ў вёсцы Брухава пра якую ідзе гаворка была ў шматкватэрным доме, калі трохпавярховы дом можна назваць ШМАТпавярховым. Яна належыла жанчыне, якая дала згоду, каб некаторы час у яе жыллі пражываў мужчына 1963 года нараджэння. Але чалавек - сацыяльная жывёла і аднаму жыць было сумна. Вось і заходзілі ў кватэру госці. У гэтую ноч у пражываўшага тут мужчыны ў гасцях быў прыяцель 1983 года нараджэння.
У ноч з 19 на 20 лютага каля 1-20 з кватэры пацягнула дымам, судзедзі выклкіалі ратавальнікаў.
Калі супрацоўнікі МНС змаглі зайсці ў кватэру, то аднаго мужчыну знайшлі на падлозе, другога на ложку - абодва ўжо былі без прытомнасці. І нават калі іх вынеслі з задымленага памяшкання, дапамагчы ўжо нічым не змаглі. Дактары канстатавалі смерць абодвух.
Папярэдняя прычына задымлення - неасцярожнасць пры курэнні аднаго з мужчынаў.