Пажар які ледзь не скончыўся трагедыяй адбыўся ў вёсцы Веляшковічы суседняга Лёзненскага раёна. Ратавальнікаў на пажар выклікалі 25 лютага а 12-38, бо жыхары вёскі заўважылі, як з першага паверха двухпавярховага дома пазеленага на некалькі кватэр з вакна валіў дым. Ратавальнікі прыехалі па названым адрасе і зайшлі ў кватэру — дзверы былі не зачыненыя. А ў кватэры праз вельмі густы дым заўважылі прычыну пажару — гарэла крэсла. А побач на ложку ляжаў гаспадар кватэры 1972 года нараджэння. Ён не рэагаваў на падзеі, бо акрамя таго, што ён надыхаўся дымам у мужчыны ўжо гарэў рукаў вопраткі.
З суседніх кватэраў былі эвакуяваныя двое чалавек, а самога мужчыну перадалі медыкам і ён быў шпіталізаваны з атручваннем дымам.
Хутчэй за ўсё мужчына заснуў не патушыўшы цыгарэту з-за чаго і распачаўся пажар, прынамсі такая папярэдняя версія прычыны пажару ў МНС.