Мацнейшы пажар адбыўся вечарам 2 сакавіка ў вёсцы Жукнева Талачынскага раёна. Тут на вуліцы Зялёнай адбыўся пажар на прыватнай пілараме. Па фота і відэа бачна, што піларама выгарэла дашчэнту. Засталася толькі складская частка, якая ўцалела цудам.
Пакуль прычына пажару не высветлена, відавочна толькі што працаваць гэтае міні-прадпрыемства больш не зможа.
Фота і відэа сайта МНС.