У вёсцы Пламя 3 сакавіка каля абеду адбыўся пажар жылога дома. Хаця гэта і быў абедзены час, гаспадар дома — як высветлілася пазней — спаў. Ратавальнікі, якія прыехалі на выклік не адразу змаглі патрапіць у хату — дзверы былі зачыненыя. Давялося залазіць праз вакно з якога ўжо прыстойна валіў дым. А гаспадара знайшлі на ложку — ён спаў пры тым, што сам ложак ужо зўаймаўся вагнём.
У выніку пенсіянер якога ратавальнікі вынеслі з пажару быў дастаўлены ў бальніцу з апёкамі. Гэта быў уладальнік дома пенсіянер 1958 года нараджэння.