Сёння каля гадзіны дня на т-падобным скрыжаванні, які злучае выезд з Сельгастэхнікі і дарогу з Барані да чыгуначнага тэхнікума адбылася аварыя з удзелам легкавога аўтамабіля Сітраен і спартовага матацыкла.
Сведкі здарэння распавялі, што легкавік паварочваў на Сельгастэхніку ў той момант калі матацыкліст быў яшчэ на дастатковай для павароту адлегласці, але спартовы матацыкл занадта лёгка набірае хуткасць.
У выніку, аўтамібіль атрымаў моцныя пашкоджанні. Матацыкал разбіты да непрацаздольнасці. Па інфармацыі якую мы атрымалі пазней, матацыкліст дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане. Пасажыр, які ехаў на заднім сядзенні загінуў.
Па стане 17-54 з'явілася інфармацыя, што пасажыр які ехаў на матацыкле на заднім сядзенні не загінуў, а знаходзіцца ў рэанімацыі.