Такія рэкалекцыі ў Беларусі адбываюцца ўжо шосты год. Рэкалекцыі адбываюцца кожны квартал. Адметная рыса летняй сесіі рэкалекцый – дзесяцідзённая працягласць. Рэкалекцыйны дом айцоў марыянаў у Оршы сабраў каля сотні ўдзельнікаў з розных частак Беларусі.
"Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі" – гэта прадуманыя канферэнцыі, якія вядуць у глыбіню каталіцкай веры, супольная і індывідуальная малітва, праца ў групах, разважанне над Божым словам, медытацыі, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, супольнае перажыванне Еўхарыстыі, спантанная малітва праслаўлення. Каталікі вераць, што рэкалекцыі даюць магчымасць грунтоўна аднавіць адносіны з Ісусам. Удзел у "Школе хрысціянскага жыцця і евангелізацыі" можа прымаць кожны жадаючы, які дасягнуў 18 гадоў.