На працягу апошніх гадоў трыццаці Гомель прынята звязваць ці з экстрэмальнай музыкай, ці з блюзам. Але не толькі гэтымі жанрамі квітнее гомельская музычная сцэна. Антымузыкі, шумавікі, эксперыментатары, перформеры з гурта Simulacross таму пераканаўчы доказ, піша Budzma.
На днях гурт выклаў свой magnum opus — альбом «Дзікае паляванне караля Стаха», натхнёны аднайменным творам Уладзіміра Караткевіча. Цяжка вызначыцца з жанрам, у якім створана праца, — тут можна пачуць элементы дарк эмбіенту і краўт-року, нойза і псіхадэліі. Самі музыкі вызначаюць яго як «хтанічны краўт»
Гэта ўжо другі раз, калі «Сімулякры» звяртаюцца да беларуская літаратуры. Не так даўно яны выдалі альбом «Шляхціц Завальня» па творы Яна Баршчэўскага.