Днём 13 ліпеня ў Коханава са слядамі гвалтоўнай смерці - пабоямі было знойдзена цела жанчыны 1959 года нараджэння. Экспертыза выявіла, што смерць надыйшла з-за чэрапна-мазгавой траўмы. Пазней следства высветліла, што 11 чысла а 14-00 яе скалкай збіў гаспадар дома, з якім яна жыла грамадзянскім шлюбам. Збіццё скалкай і прывяло да смерці. 17 ліпеня заведзена крымінальная справа.
Другое забойства адбылося ў вёсцы Анеліна Талачынскага раёну. Бліжэй да поўначы тут было знойдзена цела непрацуючага мужчыны 1982 года нараджэння. Цела знаходзілася ва ўласным доме мужчыны з нажавым раненнем грудной клеткі. Папярэдне следства высветліла, што забойства адбылося ў запале спрэчкі. Амаль за гадзіну да таго як цела было знойдзена нажом у грудзь забітага ўдары зяць мужчыны, пенсіянер 1952 года нараджэння. Падазраваны затрыманы.