Раней ужо ПЭН-цэнтар выпускаў прынамсі два ролікі. Адзін па адрэсах Караткевіча ў Оршы дзе экскурсію вяла Паліна Сцепаненка, другі ролік з расповедам Адама Глобуса па Мінскіх адрэсах.
Літаральна ўчора ў сеціва быў загружаны новы ролік пра Мінскія адрасы Караткевіча, на гэты раз экскурсію вядзе Антон Рудак - паэт і гісторык. Прапануем і вам паглядзець ролік прысвечаны нашаму земляку.