Адносна спакойны амаль тыдзень для ратавальнікаў Аршаншчыны скончыўся ў прайшоўшую нядзелю. І скончыўся адразу двума вечаровымі пажарамі. Як паведамляе зводка МНС, вечарам 18 красавіка ў Аршанскім раёне адбылося адразу два пажары. Першы каля 20 гадзіны адбыўся ў вёсцы Салаўё ў прыватным доме, другі каля 22 гадзін у Барздоўцы. У другім выпадку згарэў не дом, а гаспадарчая пабудова і тры рулона саломы.
А вечарам 20 красавіка каля 18 гадзін загарэўся дом у Талачыне па вуліцы Вішнёвай. Бліжэй да 21 гадзіны загарэўся дом у вёсцы Антонаўка Аршанскага раёна. Ва ўсіх выпадках абыйшлося без чалавечых ахвяраў, чаго не скажаш пра пажар, які адбыўся вечарам 21 красавіка ў вёсцы Райцы Талачынскага раёну.