Максім Шаўлінскі якога на 2 гады хіміі асудзілі за абразу міліцыянта працаваў у гандлёвай кампаніі, але больш яго заўсёды цягнула да музыкі. Нажаль у Беларусі музыка звычайна не прыносіць прыстойнага даходу, а чацьвярых дзяцей Максіму карміць трэба было.
Сам Максім больш аматар цяжкай музыкі, але сам піша музыку электронную. Хаця правільней было б назваць яе электроннай экспераментальнай. Гэта не прывычны «клубняк», а хутчэй музыка для рэлаксацыі, роздумаў, расслаблення з вялікай колькасцю інструментала.
Прапануем і вам азнаёміцца з праэктам His eternal light створаным Максімам.