21-га красавіка 50-гадовы мужчына прыйшоў да суседзяў па пад'ездзе і папрсіў выклікаць хуткую, бо яго маці памерла. Хуткая прыехала, але смерць не надта была падобная на натуральную. Выкліканая ў дадатак міліцыі падцвердзіла, што гэта не смерць, а забойства: на сценах заўважылі сляды крыві. Ды яшчэ і суседзі падказалі, што вечарам перад гэтым чулі гукі канфлікта ў кватэры дзе былі маці з сынам.
Сененскі Следчы камітэт папярэдні высветліў карціну падзеяў: вечарам 20-га красавіка дадому сваёй 72-гадовай маці прыйшоў яе сын, у іх завязаўся канфлікт, а ў іх не рэдка былі канфлікты на глебе алкаголя. У выніку канфлікта, мужчына пачаў збіваць сваю старую маці і збітую пакінуў у кватэры, сыйшоўшы. Вярнуўшыся раніцай ён ужо пабачыў яе мёртвай і тады пайшоў да суседзяў. Пакуль што гэта асноўная версія следства. Але праводзіцца шэраг экспертызаў, у тым ліку эксперты будуць вывучаць вопратку ў якой быў сын пад час забойства - на вопратцы таксама могуць быць сляды крыві.