Як паведамляюць супрацоўнікі міліцыі, на целе мужчыны выяўлены яўныя прыкметы гвалтоўнай смерці - забойства. Цела было знойдзена недалёка ад вёскі Селішча на ўзбочыне аўтастаянкі АЗС-53 "Беларуснафта", што знаходзіцца на трасе М1.
На сёняшні дзень асоба мужчыны і абставіны смерці невядомыя. Усіх хто можа нешта ведаць, просяць паведамляць па тэлефонах (017) 218-71-51, (017) 218-52-81 або 102, ананімнасць гарантуецца.
Прыкметы: на выгляд 40-45 год, рост 175 сантыметраў, сярэдні целасклад, валасы цёмныя, кароткастрыжаны, маюцца залысіны. Быў апрануты: белая майка з сімволікай і надпісам «CAMBODIA», чорныя шорты з вертыкальнымі белымі палоскамі. на ілбе злева шрам каля 3 сантыметраў.