Уладзімір Сямёнавіч памёр 25 ліпеня 1984 года. Уладзімір Караткевіч — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст. Выяўляў асаблівую прыхільнасць да гістарычнай тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі. Стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву. За год да смерці Караткевіча ў яго памерла жонка.
І хоць вялікага пісьменніка даўно няма з намі, ён па-ранейшаму з'яўляецца прыкладам для тысяч свядомых беларусаў, якія любяць свой край.