Беларуская Дзяржаўная філармонія арганізоўвае вечар памяці ўраджэнца Аршаншчыны, народнага артыста Беларусі Якава Паўлавіча Навуменкі.
Вечар памяці пройдзе 17 кастрычніка ў Беларускай Дзяржаўнай філармоніі. Сярод тых, хто будзе спяваць песні Якава Навуменкі ў гэты вечар пераважна заслужаныя ды народныя артысты Беларусі. Акампаніраваць будзе нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча пад дырыжорствам Аляксандра Крамко, які таксама мае статус народнага артыста.
Нагадаем, што народны артыст Рэспублікі Беларусь Якаў Навуменка ўраджэнец Оршы атрымаў смяротныя траўмы ва Ўкраінскім горадзе Севастопалі 19 жніўня мінулага года, памёр ад атрыманых траўмаў 26 жніўня. Падчас апошніх выбараў у парламент кандыдат у дэпутаты Канстанцін Анташкевіч выступіў з прапановай назваць у гонар Якава Навуменка адну з вуліцаў Оршы.
Да гэтае пары забойца Якава Навуменкі невядомы.