Нарадзіўся Павел Паўлавіч 24 мая 1941 годзе ў сям'і аршанскага чыгуначніка. Працаваў на "Легмашы", пасля сканчэння гістарычнага факультэта БДУ быў супрацоўнікам рэдакцыі "Ленінскі прызыў", сёняшняя "Аршанская газета".
Напрацягу сваёй літаратурнай дзейнасці супрацоўнічаў з рэдакцыямі часопісаў "Чырвоная змена", "Знамя Юнасці", "Полымя".
Аўтар кнігі прозы "За матчыным сэрцам", кнігаў сатыры і гумару "Калючы серпанцін", "Як я жонцы спадабаўся", "Эпіграмы як рэкламы", паэтычнага збоніка "Мілавіца" і кнігі вершаў для дзяцей "Гром на калясніцы". Апошняя кніга выйшла ў 2001 годзе.