Раніцай прыйшла цяжкая навіна - ад каранавіруса ў Віцебку ў рэанімацыі памёр пісьменнік Канстанцін Севярынец. Хаця Канстанцін Паўлавіч нарадзіўся ў Рэчыцкім раёне, але даволі доўгі час жыў і працаваў на Аршаншчыне. Ён жыў у вёсцы Пагост, дзе настаўнічаў пасля філфаку БДУ, тут жа нараджаліся першыя старэйшыя дзеці сям'і, у тым ліку і палітык Павал Севярынец. Тут жа на Аршаншчыне ён пачынаў свой журналісцкі шлях - пісаў у бараньскай газеце, якую выдаваў мясцовы завод. Пасля сям'я пераехала ў Віцебск.
Але Канстанцін усё адно часта бываў у Оршы, выступаў на літаратурных мерапрыемствах, меў тут сяброў. Канешне, для тых хто сочыць за беларускімі навінамі, Канстанцін Паўлавіч больш вядомы як бацька знакамітага палітыка, але ён быў яшчэ і даволі папулярны пісьменнік. У 90-я для заробку ён пісаў крымінальныя апавяданні, але больш яго цягнула на лірычныя і дзіцячыя апавяданні. Займаўся таксама перакладамі з сербскай і харвацкай моваў.
Канстанцін Паўлавіч ужо даволі даўно знаходзіўся ў бальніцы з каранавірусам і амаль увесь час знаходжання ў бальніцы лячыўся ў рэанімацыі. Стан то паляпшаўся, то пагаршаўся. А раніцай 1-га кастрыніка сям'і паведамілі пра смерць пісменніка.